Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Дэпутаты / Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў / Праведзеныя мерапрыемствы
12.08.2021

Юбілей палка

Болей сотні ветэранаў-авіятараў са ўсіх вугалкоў Беларусі «зляцелісь» 4 жніўня 2021 года ў Шчучын, каб адсвяткаваць 80-годдзе са дня стварэння свайго славутага 10-га аддзельнага Чырвонасцяжнага Маскоўска-Кёнігсбэргскага ордэна Суворава разведвальнага авіяцыйнага полка, які доўгі час грунтаваўся ў Шчучыне. Кожны з ветэранаў у свой час праходзіў службу ў нашым горадзе. Прысутных цёпла прывітаў палкоўнік Уладзімір Рабаў. Ён зрабіў кароткі экскурс у славутую гісторыю палка. -- Мы ганарымся, што ў летапіс нашага любімага горада авіяцыйны разведполк упісаў свой дастойны радок, а ваш юбілей мы адзначаем у Год народнага адзінства, - звярнулася да прысутных старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. – Сёння як ніколі важна захаваць нашы лепшыя традыцыі, адчуваць плячо і падтрымку адзін аднаго, сапраўднае ваеннае братэрства. https://dzyannica.by/content/s-dnyom-rozhdeniya-aviapolk-segodnya-v-shchuchine-10-y-orap-prazdnuet-svoyo-80-letie