Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб'явы / Актуальна
11.05.2026

У перыяд часу з 11 па 17 мая 2026 года на тэрыторыi рэспублiкi праводзiцца прафiлактычная акцыя «Дом без гвалту!»

  «Паважаныя жыхары Шчучынскага раѐна! У перыяд часу з 11 па 17   мая 2026 года на тэрыторыi рэспублiкi праводзiцца прафiлактычная акцыя   «Дом без гвалту!»   У акцыю ўцягнуты супрацоўнікі і спецыялісты ўнутраных спраў,   працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама   грамадскіх аб’яднанняў. Сѐлета акцэнт зроблены на прыняцці сістэмных   мер прафілактыкі да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і,   прыцягненні максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем,звязаных з гвалтам, аказанні кваліфікаванай дапамогі пацярпелым.   Падчас дадзенай акцыі міжведамасныя рабочыя групы правядуць   выступленні ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах на тэму   папярэджання гвалту ў сям’і. Будуць наведаны па месцы жыхарства   грамадзяне, якія дапускаюць гвалт у сям’і; сем’і, у якіх выхоўваюцца   дзеці, прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы;   сем’і, у якіх пражываюць састарэлыя грамадзяне.   На выязных пасяджэннях суда будуць разгледжаны крымінальныя   справы, справы аб адміністрацыйных праванарушэннях у дачыненні да   асоб, што дапускаюць гвалт ў сям’і, з запрашэннем аналагічнай категорыі   грамадзян. Будуць прыняты меры адміністрацыйна-прававога ўздзеяння   да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і, у тым ліку арганізаваны агляд   урачом-нарколагам і ўрачом-псіхіятрам, падтыхтоўка матэрыялаў аб   абмежаванні ў дзеяздольнасці, напраўленні ў лячэбна-працоўныя   прафілакторыі, устанаўленнi (прадаўжэнні) прэвентыўнага нагляду. На   пазачарговых пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў будуць прыняты   меры грамадскага ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям’і. Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Шчучынскага райвыканкама