З батлейкай і традыцыйнымі калядкамі. Даведаліся, як у Шчучынскім раёне праходзіць дабрачынная акцыя “Раство прыходзіць да кожнага”.
13.01.2023
На гэтым тыдні святары Шчучынскага благачыння з
падарункамі і віншавальнай праграмай наведалі Васілішкаўскі дом-інтэрнат для
дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Галавічполі і
Шчучынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Ляшчанцы.
Візіты былі прымеркаваны да дабрачыннай акцыі “Раство прыходзіць да кожнага”.