У вёсцы Зінякі адбыўся жалобны мітынг, удзельнікі якога ўзгадалі трагічныя падзеі 79-гадовай даўнасці і заклікалі берагчы мір як найвялікшую каштоўнасць.
24.01.2023
Трагедыя, што разыгралася 22 студзеня 1944 года
ў вёсцы Зінякі, і праз дзесяцігоддзі балюча апякае нашы сэрцы. Сёння раніцай да
мемарыяльнага комплексу ў памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны
мірных жыхароў, якіх зажыва спалілі фашысты за сувязь з партызанамі, прыйшлі і
прыехалі ў адроджаную лясную вёсачку прадстаўнікі ўсіх пакаленняў – кіраўнікі
раённай улады, актывісты грамадскіх арганізацый, вайскоўцы, мясцовыя жыхары, а
яшчэ гродзенцы і шчучынцы, для якіх Зінякі – малая радзіма, а ў брацкіх магілах
спачываюць іх продкі і сваякі…