Танцы з гісторыяй. Даведаліся пра мінуўшчыну і сучаснасць шчучынскіх бальных традыцый.
08.02.2023
Гэтымі днямі ў Шчучыне актыўна рыхтуюцца да, без
перабольшвання, самага вытанчанага і арыстакратычнага мерапрыемства –
традыцыйнага балю ў палацы Друцкіх-Любецкіх. Танцаваныя рэпетыцыі, распрацоўка
сцэнарыя і падрыхтоўка касцюмаў ідуць поўным ходам. Таму мы вырашылі акунуцца ў
гэтую перадсвяточную атмасферу і даведацца пра гісторыю і сучаснасць
шчучынскага балю.