19 студзеня ў нашым раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Прадстаўнік абласной інфармацыйнай групы рэктар Гродзенскага дзяржаўнага
медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, прафесар, намеснік
старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук разам з
раённай інфармацыйнай групай на чале са старшынёй Шчучынскага раённага Савета
дэпутатаў Ганнай Станіславаўнай Хвядзюк сустрэліся з працоўнымі калектывамі
гімназіі і СШ № 1 горада Шчучына. Мерапрыемства прайшло ў актавай зале
гімназіі.