Падарыць святочны настрой, прадэманстраваць найлепшыя чалавечыя якасці і праявіць клопат аб пажылых людзях – усё гэта мэты новай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей “Ад усёй душы”.
11.01.2024
У рамках акцыі з 3 па 14 студзеня па ўсёй краіне
валанцёры віншуюць са святамі старэйшае пакаленне ва ўстановах сацыяльнага
абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама падчас наведвання па
месцах пражывання. Варта адзначыць, што ўдзел у акцыі прымаюць не толькі дзеці
і моладзь, але і кіраўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных органаў і іншых
арганізацый, дэпутаты.