Любіць зямлю, раскрываючы турыстычны патэнцыял. Даведаліся, як сям’я Трусілаў развівае ў Тур’і аграэкатурызм.
03.04.2025
Любіць родную зямлю і паказваць яе прыгажосць
іншым – справа надзвычай важная і патрэбная, лічыць Іосіф Трусіла. Разам з
жонкай Марыяй яны трымаюць адзіную ў Тур’і аграэкасядзібу “d50”, якая, дарэчы,
карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў нашага раёна. Цікава, што адкрыць сваю
справу сям’я Трусілаў вырашыла пасля выхаду на пенсію, але гэта ніяк не
перашкаджае ім развівацца і намячаць смелыя планы на будучыню.