Лепшыя ў краіне. Зборная Шчучынскага раёна здабыла золата фінальных спаборніцтваў па футболе сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас – 2023”.
25.09.2025
На выхадных Шчучын стаў месцам прыцягнення спартсменаў з розных рэгіёнаў краіны. Справа ў тым, што ў нашым райцэнтры адбыліся фінальныя спаборніцтвы па футболе “Залаты колас – 2023”, якія праводзяцца ў рамках рэспубліканскай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў.