Дзень горада адзначылі шматлікімі ўзнагародамі. За адданасць сваёй працы і любімай Шчучыншчыне.
18.09.2025
Сёння святочныя мерапрыемствы ў Шчучыне працягваліся: гараджане і госці зноў сабраліся на плошчы Свабоды, каб адзначыць Дзень горада, галоўнай падзеяй якога стала ўзнагароджанне жыхароў Шчучыншчыны, што любяць сваю зямлю, добрасумленнай працай і бязмежнай адданасцю сваёй справе робяць яе яшчэ больш моцнай.