Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сельская гаспадарка




УПРАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ ШЧУЧЫНСКАГА РАЕННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
(Месца знаходжанне: 231513, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, горад Шчучын, плошча Свабоды, 11)


АБ УПРАЎЛЕННІ |  АДНО АКНО |  ДЗЯРЖТЭХНАГЛЯД | ЗВАРОТЫ



Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў значнай ступені грунтуецца на сельскагаспадарчай вытворчасці. У раёне 10 сельскагаспадарчых арганізацый, 27 фермерскіх гаспадаркі.
Таксама ў раёне працуюць: ААТ «Щучинагрохимсервис», Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут НАН Беларусі і шэраг іншых арганізацый. Асноўная спецыялізацыя – вытворчасць мяса, малака, цукровых буракоў, збожжа, лекавых раслін.
Адным з галоўных багаццяў нашага раёна з'яўляюцца яго зямельныя рэсурсы. Агульная плошча зямель складае 100758 га, з якіх сельгасугоддзі складаюць 87214 га, ралля – 58549 га. Сярэдні бал сельгасугоддзяў – 33,6, сярэдні бал раллі – 36,4.
За апошняе дзесяцігоддзе, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы забяспечваецца станоўчая дынаміка развіцця галін сельскай гаспадаркі. Асноўны ўпор у аграпрамысловым комплексе робіцца на інтэнсіфікацыю вытворчасці, мадэрнізацыю яго галін, ўкараненне сучасных высокаэфектыўных тэхналогій. Гэта дазваляе не толькі захаваць высокі ўзровень вытворчасці, але і забяспечыць стабільнае паслядоўнае нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці прадуктаў харчавання для насельніцтва і сыравіны для перапрацоўчых галін.



© Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.