Зберагаючы прыроднае багацце. 5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
07.06.2024
5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Нам, жыхарам Шчучынскага раёна, моцна пашанцавала з прыродным багаццем. Велічныя лясы, бурлівыя рэкі, багатыя рыбай азёры, разнастайны раслінны і жывёльны свет – усё гэта нам дасталася ў спадчыну ад продкаў, і наша задача – перадаць гэты скарб нашчадкам.