Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Неакрэплы лёд небяспечны

28.01.2024
 Чым небяспечны тонкі лёд ведае кожны, але, на жаль, не ўсе аматары зімовай лоўлі выконваюць меры бяспекі. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах работнікі МНС рэгулярна праводзяць рэйды ў месцах, дзе рыбачаць грамадзяне.
З кожным рыбаком спецыялісты службы выратавання праводзяць гутарку, а таксама тлумачаць якія меры неабходна прадпрымаць, калі праваліліся пад лёд.
«Самыя небяспечныя месцы вадаёмаў у месцах навалы снегу, ля берагавой лініі, паблізу зараснікаў чароту, а таксама ў месцах, дзе ручаі ўпадаюць у раку, - патлумачыла старшы інспектар прапаганды Лізавета Асовік-калі вы ўсё ж праваліліся-самае галоўнае не панікаваць. Паклічце на дапамогу і паспрабуйце выбрацца з вады. Раскіньце рукі і напаўзайце на лёд грудзьмі, пасля закіньце нагу і адкаціцеся ад палонкі».
Акрамя гутарак, на інфармацыйных стэндах ратавальнікі размясцілі інфармацыйныя ўлёткі, каб кожны хто выходзіць на лёд, змог яшчэ раз успомніць правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.

Шчучынскі РАНС

© Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.