Электронныя звароты

Паважаны наведвальнік сайта Шчучынскага райвыканкама!

Звярнуцца ў райвыканкам можна некалькімі спосабамі:
- напісаць пісьмо і накіраваць яго па адрасе: 231513 Гродзенская вобл., г. Шчучын, пл. Свабоды, д.11;
- пазваніць на “гарачую лінію” для атрымання даведачна-кансультацыйнай інфармацыі, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, па тэлефоне 28270 у 8.00-13.00, 14.00-17.00, акрамя выхадных (субота, нядзеля);
- запісацца на прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефоне 25845 у 8.00-13.00, 14.00-17.00, акрамя выхадных (субота, нядзеля);
- направіць пісьмо па электроннай пошце shuchrik@mail.grodno.by ;
- выкарыстаць сервіс “Электронныя звароты” для напісання і адпраўкі пісьма.

Просім Вас уважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту зразумела і карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, не могуць быць разгледжаны.

Патрабаванні да электроннага звароту
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на  адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнае найменне юрыдычнай асобы і адрас яе знаходжання, прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або зняважлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйнасудовай вытворчасці, грамадзянскім, грамадзянска працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротах работніка да наймальніка, або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі; пададзены паўторны зварот, які ўжо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, маючыя значэнне для разгляду звароту па сутнасці; з заявіцелем спынена перапіска.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заявіцеляў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў для пацверджання іх паўнамоцтваў.

Да формы электроннага звароту ёсць магчымасць прымацавання дадатковых дакументаў і (або) звестак у фарматах PDF, DOC, RTF, TXT, ZIP, RAR

Адкліканне электроннага звароту здзяйсняецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказы (паведамленні) накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заявіцеля, указаны ў электронным звароце, за выключэннем выпадкаў, калі:
- заявіцель у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова направіць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

У выпадку, калі  паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ў масавым парадку (больш дзесяці зваротаў), адказы на гэтыя звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце райвыканкама без накіравання адказаў (паведамленняў) заявіцелям.