Галоўная / Навiны / Навiны раена
11.08.2022

У Ракавіцкай царкве Боскую літургію правёў уладыка Антоній - архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі

 Ракавічы прачнуліся сёння ранютка. Нагадаем, што тут ужо другі дзень запар прымаюць хрысціян-вернікаў з усіх куточкаў Прынеманскага краю, якія прыйшлі і прыехалі пакланіцца цудатворнай іконе Божай Маці Ракавіцкай. 10 жніўня богаслужэнне ў храме пачалося ў шэсць гадзін, а затым адбыўся водаасвятны малебен ля святой крыніцы.

Шчучынская раёонная газета «Дзяннiца»