Галоўная / Аддзел унутраных спраў Шчучынскага райвыканкама / Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў
11.05.2020

Прафілактыка крадзяжоў ровараў

 За 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі Шчучынскага раёна было здзейснена 3 крадзяжы ровараў (на тэрыторыі вобласці – 58), усяго ў 2019 годзе такіх крадзяжоў было здзейснена 5.
З кожным годам расце колькасць ровараў. На жаль, разам з гэтым, павялічваецца і колькасць іх крадзяжоў.
Ровар – даволі каштоўная і пры гэтым часта нядбайна захоўваемая маёмасць. Нярэдкія выпадкі, калі ровар можа быць пакінуты без нагляду або прышпілены замком, які можа быць лёгка адкрыты. Гэтай нядбайнасцю і халатнасцю ўсё часцей карыстаюцца зламыснікі.
АУС Шчучынскага райвыканкама чарговы раз нагадвае, што выкананне мер засцярогі дапаможа Вам забяспечыць захаванасць ровараў і іншай маёмасці.
Калі вы ўсё ж такі сталі ахвярай злачынства:
- старайцеся запомніць асаблівыя прыкметы злачынцы, па якіх міліцыя хутчэй зможа арганізаваць пошук;
— неадкладна паведаміце пра здарэнне па тэлефоне «102».
Памятайце: захаванасць вашай маёмасці залежыць ад Вас!

Аддзел ахраны правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Шчучынскага райвыканкама