З 27 лістапада 2018 г. уступіла ў законную сілу пастанова Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740, якой устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно". Пастанова прынята на падставе Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202.
Асноўная мэта службы "адно акно" - забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам.
Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
1. забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
2. стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з часткай другой пункта 3 і пунктам 4 Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202;
3. аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
4. забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
5. выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй работы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Шкіндзерава Алена Вайцехаўна, тэл. 20187
Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Шостак Алена Генрыхаўна, тэл. 21538
Спецыялісты службы: Рубцова Ірына Юр'еўна, тэл. 21537
Грыгаровіч Таццяна Францаўна, тэл. 21539
г.Шчучын, пл.Свабоды, д.11, каб. 13, тэл. 142, 21538, 21537, 21539
Час працы службы «адно акно»:
панядзелак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
аўторак з 8.00 да 20.00
субота, нядзеля– выхадны
У службе «адно акно» вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, пра пачатак ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання прадастаўляецца апавяшчэнне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г . № 7 «О развитии предпринимательства»
Бланк паведамлення (спампаваць)
У службе «адно акно» вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычнiка 2017 г. № 365«О развитии агроэкотуризма».
Бланк паведамлення (спампаваць)
У службе «адно акно» ажыццяўляецца прыём заяў на аказанне пажылым і непрацаздольным грамадзянам, якія жывуць у нястачы матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Час працы: штодня з 8.30 да 17.30
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
выхадные дні: субота, нядзеля