06.08.2021

Захаваць «золата» палёў

 У самым разгары ўборачная кампанія. Усе камбайны накіроўваюцца ў поле на збор ураджаю. У гэты перыяд асноўная задача не толькі хутка і якасна сабраць багацце палёў, але і не дапусціць яго знішчэння. Адна з найбольш страшных пагроз захаванасці ўраджаю-агонь.
Таму падчас уборкі і нарыхтоўкі грубых кармоў дзеянні кіраўнікоў і службовых асоб суб'ектаў гаспадарання павінны быць накіраваны на ажыццяўленне ведамаснага кантролю за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму. Гэта тое, што не патрабуе фінансавых укладанняў, а наўпрост звязана з адказнасцю работнікаў і кантролем кіраўнікоў: курэнне, невыкананне штодзённага абслугоўвання тэхнікі, своечасовай ачысткі тэрыторыі і агрэгатаў, замены няспраўнага інвентара. Увагу трэба надаць таксама гатоўнасці транспартных сродкаў да ўборачнай. Неабходна штодня праводзіць тэхнічныя агляды тэхнікі, своечасова чысціць паверхні ад пылу, нагара і гаручых адкладаў. Тэхніка, задзейнічаная на корманарыхтоўцы і ўборцы збожжавых, павінна быць укамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Захаванне элементарных правілаў бяспекі зберажэ ўраджай ад бяды!

Старшы інспектар
Шчучынскага РАНС                         Лізавета АСОВІК