Многія з нас нарадзіліся і выраслі ў вёсцы, потым з'ехалі ў горад вучыцца, знайшлі працу, абжыліся. Зараз у кожнага свая сям'я і клопаты, сустрэчы з бацькамі адбываюцца толькі падчас выхадных або адпачынкаў. А ці часта вы задаецеся пытаннем, ці ўсё ў іх доме ў парадку, бо з тых часоў прайшло шмат часу - у бацькоў з'явілася сівізна, іх дом струхлеў, падмурак асеў, а галоўная выратавальніца ад зімовых халадоў-печ, патрабуе рамонту.
Менавіта па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі, прылады і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад у зімовы перыяд адбываецца вялікая частка пажараў у сельскіх дамах. Асабліва актуальны гэтае пытанне падчас моцных пахаладанняў. Грэючы свае дамы, вяскоўцы топяць печы не шкадуючы дроў, пакідаюць іх без нагляду, і як вынік, пажары. Ужо потым, каля гары вуглёў і попелу, напрошваюцца высновы - трэба было прадтопачны ліст прыбіць, расколіны заладзіць.
Таму спытаеце сябе яшчэ раз: ці дастаткова ўвагі вы надаеце сваім бацькам? Паклапаціцеся пра іх бяспеку – адрамантуйце печ, замяніце электраправодку, устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Старшы інспектар
Шчучынскага РАНС Лізавета АСОВІК