Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раена
07.04.2020

Музыка натхняе: выхаванцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў вярнуліся з перамогамі з абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў

Музыка заўсёды натхняе на новыя перамогі. Гэта ў чарговы раз даказалі выхаванцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў, атрымаўшы шэраг перамог на прэстыжных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.  VI Міжнародны фестываль-конкурс “Новыя Вяршыні-2020” прынёс перамогу балалаечніцы Лізавеце Яўтушык. Ліза стала лаўрэатам I ступені. У яе малодшага брата Цімафея Яўтушыка, які займаецца на блок-флейце, – грамата сімпатый журы. Піяніст Даніла Руды стаў дыпламантам I ступені, ансамбль “Сонечныя ноткі” – II, а баяніст Ціхан Гермакоўскі – III ступені.  Гучна заявілі пра сябе таленавітыя шчучынцы і на Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе юных выканаўцаў на народных інструментах, які прайшоў у Мінску. Лізавета Яўтушык не толькі стала лаўрэатам I ступені, але і ўладальнікам Гран-пры! Ціхан Гермакоўскі быў прызнаны дыпламантам III ступені. З перамогамі з XII абласнога адкрытага конкурсу юных піяністаў вярнуліся Анастасія Урбановіч (дыплом лаўрэата II ступені) і Яўгенія Яўтушык (дыплом лаўрэата III ступені). Граматы за паспяховае выступленне ўдастоена Лізавета Чарнова. Ёсць перамогі і ў абласным конкурсе “Юны віртуоз”. Лаўрэатам II ступені стаў Данііл Чарнавокі, III ступені – Паліна Бойка і Ціхан Гермакоўскі. Граматамі за паспяховае выступленне ўзнагароджаны Ілья Руткевіч і Піліп Саковіч. Не засталася незаўважанай і плённая праца педагогаў. Граматамі за высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў у конкурсах былі ўзнагароджаны І.В. Ерашэвіч, Р.А Русць, А.Ю. Арашкевіч, І.Я. Кажухоўская, Н.І. Кімашэўская, Д.Т. Бышук і Д.Э. Антановіч.  За ўсімі высокімі ўзнагародамі не толькі шматгадзіннае музіцыраванне і старанні выхаванцаў, але і майстэрства вопытных педагогаў і падтрымка клапатлівых бацькоў. Толькі разам можна дамагчыся сапраўды высокіх вынікаў. Новых перамог вам, нашы юныя музыканты!