Официальный сайт

Адрес райисполкома:
231513, г. Щучин,
пл. Свободы, 11
Электронная почта:
shuchrik@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-14)-28270
Факс: 8-(015-14)-29633

2 июля 2019

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Паважаныя Шчучынцы і госці горада!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) – галоўным дзяржаўным святам сучаснай Беларусі. 

Дзень 3 ліпеня навекі ўвайшоў у гісторыю Беларусі залатой старонкай яе біяграфіі, паклаў пачатак новаму этапу ў жыцці нашага народа, заканадаўча замацаваў яго векавыя імкненні да нацыянальнага адраджэння і духоўнай свабоды. 
У гэтым годзе мы адзначаем 75 – гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Незалежнасць заваявана крывёй і ратнымі подзвігамі тых, хто, не шкадуючы сваіх жыццяў, ваяваў за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Нізкі паклон Вам ветэраны за гераічны подзвіг, за мір і спакой на нашай беларускай зямлі.
Няхай ніколі не перарываецца сувязь пакаленняў і жыве ў вяках святая памяць аб вызваленні Беларусі, аб Вялікай Перамозе!
Жадаем моцнага здароўя, асабістага шчасця, міру і разуменння ў сем'ях,  дабрабыту і ўтульнасці ў вашых дамах.

Шчучынскі раённы
выканаўчы камітэт

Прэзідыум Шчучынскага раённага
Савета дэпутатаў