У Шчучынскім РУП ЖКГ адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які будзе адзначацца 22 сакавіка, у нядзелю. У зале сабраліся лепшыя з лепшых спецыялісты і рабочыя – прадстаўнікі самых розных структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Павіншаваць калектыў з прафесійным святам прыйшлі намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Я.Б. Майсей і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.І. Лябецкі.