Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках; першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім — дата ўбыцця (па-за залежнасці ад часу прыбыцця і / або ўбыцця).
Бязвізавы рэжым не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і іншых прыраўнаваных да іх пашпартоў.
Паездка ажыццяўляецца з прыватнай, дзелавой, турыстычнай і іншымі мэтамі, не звязанымі з працаўладкаваннем, заняткам камерцыйнай дзейнасцю і навучаннем, тэрмін якога перавышае 30 сутак.
Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:
- сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак;
- грашовыя сродкі: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням, альбо 50 базавых велічынь, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён;
- медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, сапраўдны на Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.
Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” на працягу 30 дзён з даты ўезду.
ВАЖНА: Замежныя грамадзяне, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу дзесяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання альбо на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў па змаўчанні пры засяленні.
Тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць прадоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.