Афіцыйны сайт

Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Шчучынскім раённым выканаўчым камітэце

У 2010 годзе, у мэтах актывізацыі дыялогу бізнесу і дзяржавы, пры Шчучынскім раённым выканаўчым камітэце створаны Савет па развіццю прадпрымальніцтва, у склад якога ўваходзіць 27 членаў, 21 з якіх – прадстаўнікі бізнесу, у тым ліку 2 прадстаўнікі грамадскіх арганізацый прадпрымальнікаў.
На пасяджэннях Савета разглядаюцца актуальныя і бягучыя пытанні развіцця малога бізнесу.
Пытанні аб рэалізацыі палажэнняў Дэкрэта № 7 і палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2017 № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольна (нагляднай) дзейнасці" абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета 1 лютага 2018 года з запрашэннем прадстаўнікоў службаў і ведамстваў Шчучынскага раёна.
На пасяджэнні 30 сакавіка 2018 года абмяркоўваўся праект рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў "Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб і прызнанні страціўшым сілу рашэнняў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2016 г. № 193 і ад 12 кастрычніка 2017 г. № 285".
Пытанні аб рабоце па стварэнню ўмоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці раёна, аб навядзенні парадку на тэрыторыі Шчучынскага раёна разгледжаны на пасяджэнні Савета 5 верасня 2018 года.
На пасяджэнні выканкама 28 верасня 2018 года з запрашэннем прадстаўнікоў малога бізнесу раёна, разгледжана пытанне аб праведзенай працы па стварэнні ўмоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці раёна.
Дадаткова, у бягучым годзе, з мэтай правядзення інфармацыйна-тлумачальнай работы па пытаннях прымянення норм дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", пры райвыканкаме створаная рабочая група, у склад якой уключана 10 службовых асоб райвыканкама, 5 службовых асоб зацікаўленых устаноў і службаў, а таксама дырэктар Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва – ТАА "Селбісэрвіс" Чарнякоў І.В., створанага ў Шчучынскім раёне ў 2011 годзе.