Афіцыйны сайт
21 мая 2019

У Шчучыне прайшлі фінальныя спаборніцтвы ХХІІІ круглагадовай спартакіяды

 Сімвалічна, што ў Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту ў Шчучыне на гарадскім стадыёне “Алімп” прайшлі фінальныя спаборніцтвы ХХІІІ круглагадовай спартакіяды, на якіх 11 каманд абаранялі гонар сваіх сельсаветаў. Цёпла прывітаў прысутных загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.В. Гваздоўскі. Павіншавала спартсменаў з прафесійным святам і пажадала перамогі мацнейшым старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк.