Медальны поспех юных майстраў рынгу | Навiны раена | Белорусская версия
Афіцыйны сайт
23 сакавіка 2018

Медальны поспех юных майстраў рынгу

У Магілёве прайшоў міжнародны турнір па кікбоксінгу “Кубак залатога льва”, на які з’ехаліся 350 мацнейшых баксёраў з розных куточкаў Беларусі, Расіі і Літвы. Гонар Шчучыншчыны на спаборніцтвах абаранялі выхаванцы секцыі “Таэквандо” Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Юныя спартсмены спаборнічалі ў трох узроставых і розных вагавых катэгорыях. 
Шчучынцы выступілі на рынгу вельмі дастойна і заваявалі шэсць медалёў. Выхаванцы трэнера Уладзіміра Барысавіча Шурупава Ілья Сырыцкі і Андрэй Варонік не пакінулі ніводнага шанца сваім сапернікам і сталі пераможцамі чэмпіянату. Іх сябры па камандзе Павел Рымко і Арцём Чакаеў заваявалі “серабро”, а Дзямід Лобач і Улад Марчукевіч вярнуліся дадому з “бронзай”. падрабязнасці тут