Афіцыйны сайт

Праведзеныя мерапрыемствы

У адпаведнасці з зацвержданым графікам з 25 па 28 лютага 2019 года прайшлі пашыраныя сесіённыя пасяджэнні сельскіх Саветаў дэпутатаў з запрашэннем членаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўніцтва суб’ектаў, размешчаных на падведамаснай тэрыторыі, прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, іншых актывістаў, свяшчэнаслужачых. У рабоце сесій таксама прынялі ўдзел дэпутаты Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі раённых служб і арганізацый.
На сесіях былі заслуханы справаздачы сельскіх выканаўчых камітэтаў і старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў аб рабоце ў 2018 годзе, а таксама разгледжана пытанне выканання рэгіянальных комплексных мерапрыемстваў па павышэнню ўзроўня жыццязабеспячэння насельніцтва ў 2018 годзе і задачах на 2019 год.
У рамках дадзенага мерапрыемства выступілі участковыя інспектары міліцыі са справаздачай аб праводзімай рабоце ў мінулым годзе па скарачэнню злачыннасці і правапарушэнняў на падведамаснай тэрыторыі.