20.01.2020

20 студзеня стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспека-у кожны дом!»

      Неасцярожнае абыходжанне з агнём з'яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў. Статыстыка сведчыць, што практычна палова з іх узнікае па віне людзей, якія не ведаюць або безадказна адносяцца да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх з 20 студзеня
па 20 лютага ва ўсіх кутках Беларусі ратавальнікі правядуць рэспубліканскую акцыю " Бяспека-у кожны дом!».
Акцыя складаецца з 5 этапаў. Першы з іх пройдзе з 20 па 26 студзеня. Мэтавая аўдыторыя дадзенага этапу – асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Мерапрыемствы пройдуць пад адзінай назвай "Цвярозы погляд на бяспеку", якія ўключаюць у сябе прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыю фільмаў, а таксама заняткі на тэматычных інтэрактыўных пляцоўках. Дапамагаць ратавальнікам у гэтай справе будуць супрацоўнікі міліцыі, работнікі аховы здароўя і іншых зацікаўленых арганізацый.
На другім этапе, які пройдзе з 27 студзеня па 2 лютага, увага ратавальнікаў зрушыцца на састарэлых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Для іх падрыхтавана шырокамаштабнае мерапрыемства «Скарбонка бясьпякі», якое пройдзе на базе сельскіх дамоў культуры. Гэты этап стане па-сапраўднаму незвычайным, таму што акрамя раздачы тэматычнай наглядна-выяўленчай прадукцыі і гутарак аб бяспецы жыццядзейнасці будзе праведзены шэраг новых актыўнасцяў. Так, ратавальнікі падрыхтавалі гульню "Поле цудаў з МНС" не пакіне абыякавымі аматараў аднайменнай тэлевізійнай перадачы. Прынцып гульні просты: удзельнікам неабходна адгадаць слова па літарах, загаданае вядучым. Яны па чарзе круцяць барабан, разбіты на сектары, у кожным з якіх пытанне па бяспецы жыццядзейнасці, які неабходна раскрыць удзельнікам.
З 3 па 9 лютага пройдзе трэці этап акцыі. Акцэнт будзе зроблены на працоўныя калектывы прадпрыемстваў. Там правядуць шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх работнікі МНС тлумачыць асноўныя правілы бяспекі, прывёўшы ў прыклад статыстычныя дадзеныя, прадэманструюць тэматычныя фільмы, правядуць віктарыны і конкурсы, а таксама разгорнуты працу інтэрактыўных пляцовак.
Не застануцца без увагі і студэнты ВНУ, ліцэяў і каледжаў- ім будзе прысвечаны чацвёрты этап акцыі, які праводзіцца з 10 па 16 лютага. Для іх ратавальнікі будуць выкарыстоўваць самыя сучасныя формы працы. Студэнты стануць удзельнікамі ток-шоу "Дыялог", у якім паспрабуюць знайсці рашэнні існуючых праблем у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Інтэрактыўная гутарка "Сакрэт бяспекі" дазволіць даведацца асноўныя прычыны пажараў і замацаваць атрыманыя веды на практыцы. Не абыдзецца без унікальных фарматаў-гульні " Дзе логіка?", у якой трэба будзе звязаць з правіламі бяспечных паводзін зашыфраваныя на слайдах словы, і "Брэйн-рынга", дзе ўдзельнікі цягам хвіліны адкажуць на пытанні, якія тычацца бяспекі жыццядзейнасці.
Заключны этап пачнецца 17 лютага і будзе доўжыцца да 20 лютага. Полем дзеянняў ратавальнікаў стануць месцы з масавым знаходжаннем людзей-адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі і т. д. фінальныя мерапрыемствы будуць прадстаўлены інтэрактыўнымі пляцоўкамі і яркімі канцэртнымі праграмамі, у якіх прымуць удзел актывісты БМГАВП калектывы мастацкай самадзейнасці.
Традыцыйна ў правядзенні акцыі да работнікаў МНС далучацца актывісты БМГАВП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, студэнты і работнікі іншых арганізацый. Акрамя гэтага, на працягу ўсіх этапаў акцыі МНС будзе актыўна супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі: у перыяд правядзення мерапрыемства будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, а ў розных відах СМІ размесцяцца артыкулы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый.
Падчас правядзення акцыі выратавальнікі актыўна запрашаюць далучыцца. Сумесныя намаганні дазволяць данесці карысныя веды аб бяспецы шырокай аўдыторыі.


Інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Шчучынскага РАНС                             Лізавета Орсік