Афіцыйны сайт

Адмiнiстратыўныя працэдуры – праз адзiны партал электронных паслуг

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастаноўлены спicы адмiнiстратыўных працэдур, якiя неабходна праводзiць у электроннай форме праз адзiны партал электронных паслуг у адносiнах да грамадзян, а таксама юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Дадзенае рашэнне замацавана пастановай Саветаў Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2017 года за № 529.
Дакументам адзначаны перыяд правядзення арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемстаў па стварэнню умоў для правядзення дадзеных адмiнiстратыўных працэдур праз адзiны партал электронных паслуг, спосабы доступа да парталу, дзяржаўныя ўстановы, iншыя арганiзацыi, да кампетенцыi якiх адноciцца правядзенне адмiнiстратыўных працэдур.
Мiнiстэрствам унутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг на працягу 2017-2018 гадоў праводзяцца мерапрыемствы па пераводу ў электронную форму наступных адмiнiстратыўных працэдур па заявам грамадзян:
- рэгiстрацыя замежнага грамадзянiна альбо асобы без грамадзянства, часова прыбываючага на тэрыторыi Беларусi;
- выдача грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь i замежнаму грамадзянiну альбо асобе без грамадзянства, пастаянна пражываючаму ў Рэспублiцы Беларусь, дакумента аб запрашэннi замежнага грамадзянiна альбо асобы без грамадзянства ў Рэспублiку Беларусь.
У 2017 годзе праводзяцца мерапрыемствы па стварэнню ўмоў для падачы ў электроннай форме заяў на выдачу спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да замежнага грамадзянiна цi асобы без грамадзянства. Падаваць такiя заявы праз адзiны партал электронных паслуг прадстаўнiкi юрыдычных асоб i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi змогуць са студзеня 2018 года.
У 2019 годзе будзе зроблена ўзгадненне ў электроннай форме запрашэнняў замежных грамадзян i асоб без грамадзянства на навучанне. Пры гэтым захаваецца магчымасць асабiстага звяртання грамадзян, юрыдычных асоб i  iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у падраздзяленнi па грамадзянству i мiграцыi органаў унутраных спраў для правядзення адзначаных адмiнiстратыўных працэдур.
Пастанова прынята для выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2017 года «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах адмiнiстратыўных працэдур», i ўступiла ў законную сiлу з 15 лiпеня 2017 года.