Афіцыйны сайт
14 мая 2019

Увага! Арэнднае жыллё.Інфармацыя пра прыём заяў аб выдзяленні жылля камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду Астрынскага сельскага выканаўчага камітэта

 Астрынскі сельскі выканаўчы камітэт (далей - сельвыканкам) інфармуе, што ў цяперашні час маюцца незаселеныя кватэры камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду:

Адрас жылога памяшкання

Агульная плошча

(кв. метраў)

 

Дадатковыя звесткі

 

аг.Новый Двор, вул. Садовая, д. 5, кв.1, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

51,6

Кватэра ў драўляным двухкватэрным жылым доме (два жылыя пакоі)

 

г.п.Астрына, вул.Зялёная, д.6, кв.2,

Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць

49,7

Кватэра ў зборнащытавым (абкладзеным цэглай) двухкватэрным жылым доме (тры жылыя пакоі)

 

Жылыя памяшканнi прадастаўляюцца ў бягучым стане без правядзення рамонтных работ.
Разлік памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання зацверджаны Пастановай Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання» устаноўлены ў памеры 0,2 базавай велічыні за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.
Пададзеныя заявы ад грамадзян разглядаюцца ў наступным парадку:
- заявы ад грамадзян, якія карыстаюцца першачарговым правам на прадастаўленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- у парадку чарговасці, зыходзячы, з даты пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
- пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляюцца грамадзянам, якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у парадку чарговасці зыходзячы з даты падачы заявы.
Заявы на прадастаўленне кватэр камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца сельвыканкама з 15 мая 2019 года па 30 мая 2019 года ўключна.
Дакументы неабходныя для выканання адміністрацыйнай працэдуры:
- заява;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Графік работы сельвыканкама:
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля