Афіцыйны сайт
21 мая 2019

Сезон палявання на казулю адкрыты ў Беларусі 15 траўня

 Шчучынская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе паляўнічых, з 15 мая адкрыўся сезон палявання на казулю, які будзе доўжыцца па 30 верасня 2019 года.
У дадзены перыяд дазволена здабыча дарослых самцоў, а таксама селекцыйных жывёл гэтага віду любога полу і ўзросту. Спосаб палявання на казулю – ружэйны, з засады, з падыходу.
На казулю дазволена паляваць наступнымі прыладамі палявання:
- наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 джоулей;
- гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу;
         - паляўнічыя лукі і арбалеты.
Паляванне варта праводзіць з выкананнем заканадаўства, так як за парушэнне Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання прадугледжана адміністрацыйная (арт. 15.37 Каап Рэспублікі Беларусь) і крымінальная адказнасць (арт. 282 КК Рэспублікі Беларусь).
Хацелася б таксама нагадаць паляўнічым аб правілах захавання пажарнай бяспекі і аб захаванні чысціні ў месцах палявання.
Тэлефоны, па якіх Вы можаце паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства:
Шчучынскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (01515) 31570;
Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (0152) 526 000; + 375 33 3643336 (МТС), усе названыя тэлефоны працуюць кругласутачна.


Нам. Начальніка Шчучынскай
міжраённай інспекцыі                                                         Д. А. Кяппіяў